Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. П'яны маёр юстыцыі спрабаваў на хаду выпхнуць з аўтамабіля супрацоўніка ДАІ. Інспектар яму дараваў, а што вырашыў суд?
  2. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  3. Мужчин в возрасте нередко тянет на молодых девушек. И страдать от таких отношений могут не только последние — поговорили с сексологом
  4. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  5. Хотите, чтобы вас 8 часов защищали четыре телохранителя со служебным транспортом? В МВД рассказали, сколько это будет стоить
  6. Весна «сломалась» уже в апреле? Прогноз погоды на следующую неделю
  7. YouTube выдаліў каналы дзяржСМІ — тыя прыгразілі «экстрэмізмам»
  8. «Нельзя заходить, если ты не министр?» Минчанка возмутилась ограничением в магазине
  9. Лукашэнка прывёў на «Алімпік-арэну» свайго шпіца. Гэта забаронена законам, які ён сам і падпісаў
  10. Чыноўнікі збіраюцца ўвесці змяненні для жыровак
  11. Навошта Лукашэнка палохае вайскоўцаў і кажа пра «гадасці» ў войску? Спыталі ў аналітыка
  12. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  13. Яшчэ тры гады таму ўлады вызначыліся з тым, каго будуць «браніраваць» ад мабілізацыі ў ваенны час. Дакумент пра гэта трапіў да BELPOL
  14. Пропагандисты предложили проголосовать за блокировку YouTube в стране — какие результаты
Читать по-русски


/

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл за тыдзень да свайго апошняга візіту ў Мінск выступіў у Інстытуце Макейна. Амерыканскі прадстаўнік адкрыта і ў нефармальных выразах апісаў, як менавіта адміністрацыя Дональда Трампа вядзе справы з афіцыйным Мінскам. Ён падзяліўся падрабязнасцямі застолляў з Аляксандрам Лукашэнкам, які любіць лаяцца матам, а таксама дэталямі вызвалення палітычных зняволеных і кантактаў з беларускімі дэмсіламі.

Спецпосланник США по Беларуси Джон Коул в Институте Маккейна. Вашингтон, США, 12 марта 2026 года. Фото: mccaininstitute.org
Спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл у Інстытуце Макейна. Вашынгтон, ЗША, 12 сакавіка 2026 года. Фота: mccaininstitute.org

Нецэнзурная лексіка і восем тостаў

Свой аповед Джон Коўл пачаў з успамінаў пра тое, як наогул атрымаў пасаду спецпасланніка і як прайшла яго першая паездка ў Мінск. Каб знайсці агульную мову з Аляксандрам Лукашэнкам, давялося падладзіцца пад яго спецыфічную манеру зносін:

— Усё пачалося з тэлефоннага званка… У той час я быў намеснікам пасланніка па канфлікце паміж Расіяй і Украінай генерала [Кіта] Келага. Мне тэлефануюць: «Паедзеш у Беларусь?» Я пытаю: «А дзе гэтая Беларусь?» Потым кажу: «Добра, гэта дзеля вызвалення амерыканскіх зняволеных» (у лютым 2025 года быў вызвалены грамадзянін ЗША. — Заўв. рэд.). І пытаю: «Ну, калі мне ехаць?» Мне адказваюць: «Заўтра». І я паехаў. Я сустрэўся з Лукашэнкам, і ён вельмі шмат гаворыць. Многія з гэтых хлопцаў, якія знаходзяцца ва ўладзе па 30 гадоў, любяць пагаварыць. У Дзярждэпартаменце мне сказалі, што ён любіць «пабалбатаць і пасмяяцца», ну мы і пабалбаталі. Прыкладна праз паўгадзіны — хвілін сорак пяць я спрабую зразумець, што ён за чалавек. Ён пачынае скардзіцца на еўрапейцаў… Гэта прагучыць груба, і я прашу прабачэння за лексіку, але я сказаў яму: «Так, яны кучка сцыкуноў» (Арыгінал: «Yeah, they’re a bunch of pussies»). І з гэтага моманту ён быў у мяне ў кішэні. Ён любіць лаяцца матам, таму ты лаешся ў адказ. І мы выдатна зладзілі. Мы праседзелі пяць гадзін, і ён усё гаварыў.

Потым быў двухгадзінны абед. Ён устае (вядома, на стале гарэлка), падымае тост за прэзідэнта Трампа. Хлопцы з Дзярждэпа робяць мне знакі: «Ты мусіш выпіць за яго». Я ўстаю і прамаўляю тост у адказ. І тут пачаліся гэтыя бясконцыя тосты. А мне нельга напівацца ў бэлю. Вядома, некалькі хлопцаў з Дзярждэпа выпілі ўсе восем тостаў і былі ўдрабадан. Я навучыўся рабіць так: сачыў за вачыма Лукашэнкі, пакуль ён аглядаў кампанію, і калі ён на мяне не глядзеў, я проста выліваў гарэлку на падлогу. У выніку я выпіў толькі дзве чаркі, чаго было больш чым дастаткова.

Я вяртаюся ў Штаты, а перад самым ад’ездам [з Мінска] дамаўляюся з Лукашэнкам: «Чаму б нам не паўтарыць?» У выніку я папрацаваў з Крысам Смітам (намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе. — Заўв. рэд.), мы ўсё арганізавалі і дамовіліся пра новыя вызваленні. < … > Тым разам я выцягнуў 14 чалавек.

«Знайдзі мне гэтага Лукашэнку»

Ключавым паваротным момантам, які прывёў да далейшых масавых вызваленняў, Джон Коўл называе асабісты ўдзел Дональда Трампа. Даведаўшыся пра першыя поспехі ў перамовах і вызваленне палітвязняў, прэзідэнт ЗША настаяў на неадкладнай тэлефоннай размове з Лукашэнкам.

— Мы вячэралі з прэзідэнтам Трампам. Мая жонка — Грэта Ван Састэрэн. Яна 30 гадоў працуе ў [тэлевізійным] эфіры. Прэзідэнт Трамп быў яе бізнес-экспертам шмат гадоў таму, так мы і пазнаёміліся. Мы вячэраем, і Грэта згадвае, што я зрабіў. Ён кажа: «Што? Пра што вы гаворыце?» Я расказваю ўсю гісторыю. А ён адказвае: «Я хачу пагаварыць з гэтым хлопцам! Дастань мне нумар». Назаўтра я заходжу ў Авальны кабінет з нумарам. Там знаходзяцца Сюзі Уайлс (кіраўніца апарата Белага дома. — Заўв. рэд.) і [Марка] Рубіа (кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША. — Заўв. рэд.). Трамп хоча, каб усё рабілася неадкладна, і кажа: «Злучы мяне з ім, знайдзі мне гэтага Лукашэнку». Яны ў паніцы: у нас няма перакладчыка, гэта не ўзгоднена. Я падыходжу да Марка [Рубіа] і кажу: «Слухай, давай зробім гэта заўтра». А гэта быў дзень, калі ён ляцеў на Аляску на сустрэчу з Пуціным. Прэзідэнт Трамп кажа: «Я патэлефаную з борта № 1». Я іду ў Сітуацыйны пакой, мы звязваемся з Лукашэнкам. У іх адбылася выдатная размова, яны сталі найлепшымі прыяцелямі, і гэта вельмі, вельмі дапамагло.

Изображение используется в качестве иллюстрации. Дональд Трамп разговаривает по телефону в самолете. Фото: пресс-служба Белого дома
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Дональд Трамп размаўляе па тэлефоне ў самалёце. Фота: прэс-служба Белага дома

— Пасля званка з борта № 1 я вяртаюся ў Беларусь і выцягваю яшчэ 52 чалавекі. Але вельмі важна тое, што ў мяне ёсць амаль поўная падтрымка прэзідэнта. І гэта фірмовы стыль вядзення справаў Трампа: наладзіць адносіны, ніякіх папярэдніх умоваў, проста сесці за стол перамоваў. Калі ў вас ёсць папярэднія ўмовы, лічыцца, што вы будзеце спрачацца наконт іх гадоў шэсць. Таму проста сядайце за стол. Менавіта гэта я і рабіў на яго ўказанне.

«Там усё робіцца ў лесе»

Апісваючы сам працэс вызвалення, дыпламат расказаў пра працэдуру перадачы людзей на беларуска-літоўскай мяжы:

— Адбылася адна рэч, якая апраўдвае ўсе намаганні: яны былі ў фургоне, там усё робіцца ў лесе іх Камітэтам дзяржбяспекі. Ты едзеш з Літвы ў Беларусь, заязджаеш у лес, яны мяняюць нумары і робяць іншыя шпіёнскія штучкі. Пад’язджае фургон, унутры 14 чалавек. Калі я адчыніў дзверы, яны ўсе сядзелі вось так [скурчыўшыся]. Пазней я даведаўся: яны думалі, што іх вязуць на расстрэл. Я адчыняю дзверы і кажу: «Вы вольныя». Ніякай рэакцыі. Многія з іх размаўлялі па-англійску. Я паўтараю: «Вы вольныя». Адзін хлопец падняў вочы, але ўсё роўна цішыня. Яны думалі, што гэта пастка. Тады я сказаў: «Я знаходжуся тут на даручэнне прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа». І яны ўсе вось так паднялі галовы. Я сказаў: «Вы праўда вольныя». Выразы іх твараў былі неацэнныя.

Таксама Коўл назваў галоўны прынцып адміністрацыі Трампа: санкцыі здымаюцца прапарцыйна колькасці вызваленых людзей:

— Што вы мусіце разумець: амаль 80% нашых санкцый супраць Беларусі былі ўведзеныя праз палітычных зняволеных. Таму ідэя заўсёды заключалася ў наступным: вы аддаяце нам зняволеных, мы даём вам змякчэнне санкцый у розных прапорцыях. Апошні раз, калі мы былі там у снежні, мы выцягнулі яшчэ 123 чалавекі. І адзін з іх быў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру (гаворка пра Алеся Бяляцкага. — Заўв. рэд.). Раптам Лукашэнка адводзіць мяне ўбок і кажа, што выпусціць гэтага чалавека.

«Ты можаш спыніць гэтае лайно?»

Спецпосланник президента США Дональда Трампа по Беларуси Джон Коул и постоянный представитель Беларуси в ООН Валентин Рыбаков, Минск, 19 марта 2026 года. Скриншот
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джон Коўл і пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў, Мінск, 19 сакавіка 2026 года. Скрыншот: «Пул Первого»

Акрамя вызвалення людзей Коўл згадаў, што выкарыстоўвае свой непасрэдны доступ да Лукашэнкі для вырашэння рэгіянальных праблем у адносінах Беларусі і краін Еўрасаюза:

— Я сустракаюся з амбасадарам Беларусі ў ААН [Валянцінам Рыбаковым] прыкладна раз на тыдзень ці два. Цяпер у працэс уцягнутыя Літва, Польшча. Трэба дабівацца іх супрацоўніцтва. Я прыйшоў да Лукашэнкі і сказаў: «Ты можаш перастаць запускаць гэтыя дзяўбаныя шары? Яны ствараюць жудасныя праблемы». І шары спыніліся. Потым узнікае нешта яшчэ з Польшчай, і мне даводзіцца зноў ісці да Лукашэнкі і казаць: «Ты можаш спыніць гэтае лайно?» У любым выпадку, я вельмі аптымістычны, што да канца года мы выцягнем усіх [палітвязняў].

Таксама Коўл расказаў, што прасіў прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл знізіць градус крытыкі, каб не сарваць далейшыя перамовы:

— Я знаходжуся ва ўдалым становішчы, бо мае адносіны з Лукашэнкам працуюць. І цяпер я шмат камунікую з апазіцыяй. Але я кажу ім адну рэч: «Слухайце, вы хочаце выходзіць, крычаць і абурацца — я ўсё разумею. Вы хочаце расказаць, які ён кепскі. Але трымайце гэта на пэўным узроўні, бо ў нас там засталося яшчэ 800−900 чалавек, і калі вы яго занадта раззлуяце, усё разваліцца». Я на сувязі з імі, у нас добрыя адносіны, яны гэта разумеюць.

Чытайце таксама